2012-12-19 13:10:26

Бэнэдыкт XVI працягнуў размаўляць з інтэрнаўтамі праз “Твітэр”


RealAudioMP3 Пасля агульнай аудыенцыі 19 снежня на мікраблогу Святога Айца ў “Твітэры” з’явіліся два новыя кароткія паведамленні. Яны тычацца тэматыкі сённяшняй катэхезы Пантыфіка; яго разважанні былі прысвечаны веры Найсвяцейшай Панны Марыі. Бэнэдыкт XVI нагадаў карыстальнікам свайго профілю аб сувязі веры з радасцю. “Марыя перажывае з радасцю вестку аб тым, што стане маці Езуса, Божага Сына. Сапраўдная радасць зыходзіць ад з’яднання з Богам”, - напісаў Святы Айцец. Паводле Папы, вера – гэта рэальнасць не простая, яе шматграннасць прадугледжвае таксама і цяжкасці. “Вера кожнага чалавека мае моманты святла, але і цемры. Калі жадаеш заўсёды ісці ў святле, дазволь вясці сябе Божаму Слову”, - напісаў Пантыфік сёння ў сваім другім паведамленні на “Твітэры”.

Профіль Папы ў гэтай сацыяльнай сетцы пачаў дзейнічаць некалькі тыдняў таму. Першае паведамленне з’явілася ў прошлую сераду. Да яго васьмі моўных версій далучылася ўжо больш за 2 млн. карыстальнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.