Тэрарыстычныя атакі падчас візіту ватыканскага кардынала ў Ірак
Візіт кардынала Леанарда
Сандры ў іракскі горад Кіркук, завершаны 18 снежня, быў азмрочаны двума тэрактамі
з дзевяццю загінуўшымі і больш чым 50 параненымі. Як паведамляе агенцтва “Fides” у
нядзелю 16 снежня ў Кіркуку выбухнулі два замініраваныя аўтамабілі і сем прыдарожных
бомбаў. Штуршкі адчуваліся ў касцёле, дзе прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх
Касцёлаў цэлебраваў св. Імшу. Кардынал стаў першым прадстаўніком Святога Пасаду на
працягу апошніх дзевяці гадоў, які наведаў Ірак з афіцыйным візітам. Раней ён наведаў
таксама Багдад, дзе адкрыў у суботу адноўленую пасля тэракту сіра-каталіцкую катэдру.
У
Кіркуку ватыканскі іерарх наведаў таксама вялікую суніцкую мячэць, дзе быў прыняты
мясцовым імамам і мусульманскай дэлегацыяй. Імам станоўча ацаніў хрысціянска-мусульманскія
ініцыятывы, накіраваныя на супрацоўніцтва. Акрамя таго, ён выказаў сваю ўдзячнасць
асабіста Бэнэдыкту XVI за яго намаганні па дасягненні міру ў Іраку.