Падчас рамонту ў сямейным
доме Ратцынгераў у баварскім Пентлінгу быў знойдзены ліст, які маленькі Ёзэф, зараз
папа Бэнэдыкт ХVI, напісаў да Дзіцятка Езуса, перад святамі Божага Нараджэння 1934
г. Тады яму было 7 гадоў. Ліст на працягу доўгага перыяду часу захоўвала родная сястра
Ёзэфа, Марыя. У ім маленькі Ёзэф не прасіў цацак ці ласункаў, што звычайна робяць
дзеці; ён папрасіў тры рэчы: “Schott” – маленькі імшал з літургічнымі чытаннямі, літургічнае
адзенне (браты Ёзэф і Георг Ратцынгеры часта бавіліся ў “святароў”) і абраз Найсвяцейшага
Сэрца Езуса, які вельмі ўшаноўвала сям’я Ратцынгераў.
Бэнэдыкт ХVI па-сапраўднаму
ўзрадаваўся, калі даведаўся аб тым, што ліст знойдзены і, прачытаўшы яго, вельмі смяяўся
з яго зместу, прызнаўся арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Папы.