2012-12-17 14:23:41

“L’Osservatore Romano” пра першую камеру, якую дапусцілі ў Ватыкан


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша пра першыя кіназдымкі ў гісторыі Ватыкана. Піянерам стаў італьянскі кінааператар Віторыа Кальчына, які здзейсніў першую кінасесію папе Льву XIII. На кадрах таго фільму бачна, як Пантыфік благаслаўляе новы сродак камунікацыі, які стаў у той час вялікім грамадскім феноменам. Ужо тады Касцёл зразумеў, якім моцным можа быць уздзеянне кіно на чалавека, адзначыла ватыканскае выданне.

“L’Osservatore Romano” звяртаецца да слоў папы Пія XII на тэму ідэальнага фільма. У 1955 г. Пантыфік прапанаваў свае разважанні пра натуру кіно. Ён падкрэсліў, што гэты цудоўны і дэмакратычны сродак, даступны практычна для ўсіх, можа несці небяспеку. Папа задаў важныя на той час пытанні, напрыклад, ці фільм можа паказваць зло? Ватыканскае выданне, у якасці падсумавання стаўлення пантыфікаў да кіно, нагадала заклік Бэнэдыкта ХVI з 2009 г., калі Святы Айцец падкрэсліў важнасць сувязі мастацтва і рэлігіі і запрасіў творчых людзей ніколі не спыняць дыялогу з Касцёлам.








All the contents on this site are copyrighted ©.