2012-12-14 15:14:01

Вялікабрытанія: англіканскія законніцы стануць каталічкамі


RealAudioMP3 1 студзеня 2013 г. адзінаццаць англіканскіх законніц з супольнасці Найсвяцейшай Паннны Марыі з ангельскага Вантаж прымуць каталікую веру. Законніцы, у тым ліку, і настаяцельніца супольнасці, пяройдуць у Персанальны ардынарыят Маці Божай Уолсінгемскай. Ён быў заснаваны Бэнэдыктам ХVI у 2010 г. апостальскай канстытуцыяй “Anglicanorum Coetibus”. Спачатку законніцы створаць асацыяцыю ўнутры Персанальнага ардынарыяту, у якой будуць працягваць сваё манаскае жыццё, а таксама захаваюць некаторыя элементы англіканскай традыцыі. Было вырашана, што новая супольнасць атрымае часовае месцазнаходжанне пры адной з каталіцкіх манаскіх кангрэгацый, да таго, часу пакуль не будзе знойдзена сталае месца для кляштару.

Каментуючы рашэнне англіканскіх законніц, кіраўнік Ардынарыяту кс. Кейт Ньютан нагадаў, што супольнасць з Вантаж “знаходзіцца ў цэнтры рэлігійнага жыцця Касцёла ў Англіі з сярэдзіны ХІХ ст.”. Ён дадаў, што ўклад гэтай супольнасці быў “значным, асабліва ў барацьбе з сацыяльнай ізаляцыяй не толькі ў Англіі, але ў Індыі і Паўднёвай Афрыцы”. Святар падкрэсліў, што законніцы заўсёды маліліся за адзінства хрысціян, і ён вельмі ўдзячны ім за іх веру і адвагу.








All the contents on this site are copyrighted ©.