2012-12-14 15:04:13

Ватыканскі іерарх з візітам у Іраку


RealAudioMP3 14 снежня кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па спраах Усходніх Касцёлаў, цэлебраваў св. Імшу ў адноўленай Сіра-Каталіцкай катэдры ў Багдадзе. Храм быў пашкоджаны падчас тэрарыстычнага акту 10 кастрычніка 2010 г. У сваёй гаміліі іерарх заклікаў іракскіх хрысціян да адзінства. Ён нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI аб тым, што хрысціянскія Цэрквы і вучні Хрыста павінны застацца там, дзе яны былі прысутныя з самых пачатаў хрысціянства. “Блізкі Усход без ці з малой колькасцю хрысціян не будзе больш Блізкім Усходам, бо хрысціяне разам з паслядоўнікамі іншых рэлігій уносяць свой унікальны ўклад у ідэнтычнасць гэтага рэгіёну свету”, - нагадаў словы Пантыфіка кардынал Сандры.

Старшыня ватыканскай дыкастэрыі адзначыў, што рэлігійныя супольнасці жадаюць Іраку, Блізкаму Усходу і свету прагрэсу і міру. “Хрысціяне з экуменічнай далікатнасцю імкнуцца спрыяць, праз міжрэлігійнае супрацоўніцтва, у духу праўды, павагі і ўзаемнасці, таму, каб розныя культуры і традыцыі ўзаемна прымалі сябе ў імя Бога”, - сказаў іерарх. Паводле кардынала Сандры, гэта павінна паспрыяць рэлігійнай свабодзе, гарантаванай асобам і супольнасцям паўсюль.








All the contents on this site are copyrighted ©.