2012-12-13 13:16:44

Папа прыняў даверчыя граматы ў новых паслоў пры Святым Пасадзе


RealAudioMP3 13 снежня Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы ў новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы ад Гвінеі, Сент-Вінсент і Грэнадзінаў, Нігеру, Замбіі, Тайланду і Шры-Ланкі. У прамове да дыпламатаў Папа звярнуў увагу на галоўныя выклікі сучаснасці. Пантыфік адзначыў, што сёння культурныя і грамадскія змены спрыяюць духоўнай і маральнай загубленасці маладога пакалення. Паводле Папы, сапраўдная годнасць чалавека мае сваю аснову ў маральным жыцці. Таму ён заклікаў кіраўніцтва краін, якія прадстаўляюць новыя паслы, садзейнічаць прагрэсу чалавецтва, спрыяючы адукацыі новых пакаленняў, заснаванай на здаровай антрапалогіі і сістэме каштоўнасцяў.

“Ніколі не трэба аспрэчваць ці забывацца аб праве на адукацыю да правільных каштоўнасцяў. Абавязак выхавання ў гэтых каштоўнасцях ніколі не можа выдаляцца або паслабляцца ва ўгоду любым інтарэсам нацыянальнай ці транснацыянальнай палітыкі. Таму, неабходным з’яўляецца, выхаванне ў праўдзе, і да праўды”, - адзначыў Папа. Будучыня чалавецтва залежыць ад адносін дзяцей і моладзі да праўды: праўды пра чалавека, тварэнне, установы, лічыць ён.

Бэнэдыкт XVI заклікаў да такой адукацыі маладога пакалення, якая дапамагала б яму разумець сэнс намаганняў і церпялівасці адносна цяжкасцяў. “Іх трэба навучыць, што кожны ўчынак чалавека павінен быць адказным і згодным з іх жаданнем бясконцасці; каб гэты ўчынак суправаджаўся іх развіццём, маючым на ўвазе фарміраванне чалавецтва больш брацкага, свабоднага ад індывідуалістычных і матэрыялістычных спакус”, - адзначыў Папа ў сваёй правмове да дыпламатаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.