2012-12-13 14:35:24

Кардынал Уэлле: мы павінны даць місіянерскі імпульс Амерыцы


RealAudioMP3 12 снежня ў Ватыкане завяршыў свае працы міжнародны кангрэс “Ecclesia in America”, на якім былі абмеркаваны праблемы і выклікі, якія стаяць перад Касцёлам у краінах двух Амерык. Кардынал Марк Уэлле, старшыня Папскай Камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, галоўны арганізатар форуму, у інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што асноўнай мэтай сустрэчы было абуджэнне духу адзінства паміж паслядоўнікамі Хрыста на двух кантынентах і атрыманне імпульсу да місіянерскай дзейнасці.

Старшыня ватыканскай дыкастэрыі адзначыў, што асноўнай перашкодай для адзінства Касцёла ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыках з’яўляецца секулярызацыя. Ён прызнаўся, што на кангрэсе шмат гаварылася аб няроўнасці і несправядлівых законах, якія існуюць тут, напрыклад у адносінах да эмігрантаў. Паводле іерарха эмігранты з’яўляюцца для краін двух Амерык выклікам і вялікім шанцам. “Калі я думаю пра Паўночную Амерыку, гэта напэўна шанец, секулярызацыйныя працэсы там вельмі пашыраныя і прыбыццё лацінаамерыканцаў верне кантынент да хрысціянскіх каранёў”, - адзначыў кардынал Уэлле. Ён перакананы, што ў тым ліку Касцёл павінен ствараць умовы для інтэграцыі эмігрантаў у грамадства і спрыяць добрым адносінам да іх з боку мясцовага насельніцтва, дапамагаючы ім знайсці працу, аб’ядноўваючы сем’і, захоўваючы іх рэлігійную і культурную спадчыну.








All the contents on this site are copyrighted ©.