2012-12-12 13:12:06

Пасол Еўрасаюза пры Святым Пасадзе: у нас шмат агульных інтарэсаў


RealAudioMP3 Пасол Еўрапейскага Саюза пры Апостальскай Сталіцы Ларэнс Аргімон-Пістрэ заявіла аб добрых адносінах паміж ЕС і Святым Пасадам. Яны грунтуюцца, паводле дыпламата, на шчырым дыялогу і на павазе да ўзаемных інтарэсаў. Асабліва падчас крызісу, які закрануў еўрапейскія народы, у нас існуюць агульныя імкненні. Аргімон-Пістрэ, у інтэрв’ю агенцтву “Zenit” спаслалася на энцыкліку Бэнэдыкта ХVI “Caritas in veritate”, у якой Святы Айцец прапанаваў эканамічную мадэль, больш спрыяльную для чалавека. Пасол заявіла, што ў Еўрапейскім Саюзе шмат гэворыцца пра гэта. Паводле яе, гэта не столькі пытанне эканамічнага росту, колькі адносінаў да чалавека: як павысіць узровень яго жыцця праз сацыяльную палітыку і пры гэтым захаваць навакольнае асяроддзе.

Што тычыцца розных пунктаў гледжання Еўрасаюзу і Святога Пасаду на пытанні біяэтыкі, дыпламат адзначыла, што яны існуюць, аднак, на яе думку, ёсць нашмат больш агульнага паміж двума суб’ектамі ў іншых пытаннях.








All the contents on this site are copyrighted ©.