2012-12-11 14:52:36

“Твіты” Папы – сапраўдная знаходка


RealAudioMP3 12 снежня Бэнэдыкт ХVI змесціць сваё першае паведамленне на “Твітэры”. Эксперт па блогінгу, італьянскі езуіт кс. Антонія Спадара, у інтэрв’ю нашаму радыё, гаворачы аб значэнні ініцыятывы Святога Айца, заявіў, што сёння сацыяльныя сеткі ператварыліся ў месцы дзялення каштоўнасцямі, ідэямі, жаданнямі, пытаннямі і адказамі. Таму, на думку святара, Бэнэдыкт ХVI працягвае лінію сваіх папярэднікаў, напрыклад Пія ХІ, які ў свой час адчуў неадкладную патрэбу заснавання радыё.

Кс. Спадара лічыць, што Папа такім чынам дае прыклад хрысціянам, каб апошнія звярнулі ўвагу на сацыяльныя сеткі і пачалі там евангелізаваць. Значная частка свету жыве сёння ў сацыяльных медая, падабаецца гэта камусьці або не. Касцёл пакліканы быць там, дзе ёсць людзі, нагадаў святар. На яго думку, сучасны чалавек патрабуе мудрых, глыбокіх, але кароткіх паведамленняў. І тут “твіты” Папы сапраўдная знаходка.

Эксперт адзначыў адвагу Святога Айца, з якой той увайшоў у віртуальны свет камунікацыі. Ён перакананы, што гэта вялікая падтрымка для хрысціян, якія з адвагай жадаюць змагацца з сучаснымі выклікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.