2012-12-10 13:31:26

Крыж Сусветных дзён моладзі пілігрымуе па Уругваі


RealAudioMP3 Два сімвалы Сусветных дзён моладзі, крыж і абраз Маці Божай, адправіліся ў падарожжа па Уругваі. Яны будуць знаходзіцца тут да 13 снежня ў рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра летам наступнага года. Перэгрынацыя двух сімвалаў пачалася ў сталіцы краіны Монтавідэа і працягнецца у Мінасе, а затым Мерсэдэсе, Сан-Хасэ і, нарэшце, у Сальта, дзе крыж і абраз будуць перададзены маладым людзям з Аргенціны.

Амаль 4-метровы крыж зроблены ў 1984 г., знаходзіўся спачатку на працягу цэлага года побач з галоўным алтаром базылікі св. Пятра. Затым бл. Ян Павел II уручыў крыж маладым людзям, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва. “Насіце яго ва ўсім свеце як знак, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва, і абвяшчайце ўсім, што толькі ў смерці і ўваскрэсенні Хрыста мы можам знайсці збаўленне і адкупленне”, - сказаў тады Папа. З таго часу крыж і абраз Маці Божай пілігрымуюць па ўсім свеце, каб прыбыць у канчатковым выніку ў сталіцу чарговых Сусветных дзён моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.