2012-12-09 12:51:03

Створана структура для былых англікан у Канадзе


RealAudioMP3 Святы Пасад стварыў структуру для былых англікан у Канадзе. Гэта дэканат св. Яна Хрысціцеля, які належыць да Персанальнага ардынарыяту ў Злучаных Штатах. Пра гэта заявіў 7 снежня арцыбіскуп Таронта кардынал Томас Колінз, якога Апостальская Сталіца прызначыла сваім дэлегатам па сувязях з англіканамі, гатовымі прыняць каталіцкую веру. Трэба нагадаць, што Ардынарыят у Злучаных Штатах быў створаны амаль год таму. У яго склад на сённяшні дзень уваходзіць 35 супольнасцяў, у якіх працуюць 23 святары - былыя пастары. 69 наступных рыхтуюцца да прыняцця святарскіх пасвячэнняў.

“Пачатак быў ня лёгкім для Ардынарыяту. Мы павінны былі пераканацца, што тыя, хто прыходзяць да нас, на самой справе жадаюць стаць католікамі, а не проста ўцякаюць ад старой супольнасці. Мы – не супольнасць бежанцаў” - падкрэсліў кс. Джэфры Сцінсан, кіраўнік структуры для былых англікан. На яго думку, для кожнага члена Ардынарыяту рашэнне аб пераходзе было цяжкім. Пераход у каталіцызм патрабуе ад нас глыбокіх, шматгранных пераўтварэнняў. Іх вынікам, аднак, з’яўляецца радасць, асабліва з-за таго, што ў нас ёсць Пётр”, - сказаў кіраўнік Ардынарыяту.

Кс. Сцінсан прызнаўся, што падручнікам па каталіцызме для былых англікан з’яўляецца катэхізіс. Ён сам звяртаўся да яго яшчэ будучы святаром Епіскапальнай Царквы і быў захоплены яго высокім інтэлектуальным узроўнем. “На самой справе, гэта Катэхізіс прывёў мяне да Каталіцкага Касцёла”, - сказаў былы кіраўнік англікан у ЗША.

У цяперашні час цэнтр Персанальнага ардынарыяту знаходзіцца ў Х’юстане. Але ён становіцца занадта малым, бо колькасць англікан, перайшоўшых у каталіцызм у Злучаных Штатах і Канадзе, пастаянна расце. Таму, было вырашана будаваць новую “штаб-кватэру”. Гэта стала магчымым дзякуючы ананімнаму ахвярадаўцы, які падарыў зямлю для будаўніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.