2012-12-09 13:09:52

Ватыканскі іерарх пра “канец свету”: гэта ўсё непатрэбнае хваляванне


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер заявіў, што весці апакаліптычныя размовы, спасылаючыся на канец календара майя, гэта безадказна і бессэнсоўна. У інтэрв’ю нямецкаму часопісу “Focus” кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі сказаў, што “гэта ўсё непатрэбнае хваляванне”. Хрысціяне сёння ўвогуле не кажуць пра “канец свету”. Турбота пра будучыню несумяшчальная з хрысціянскай верай. На 21 снежня, прызнаўся арцыбіскуп, у яго запланаваныя сустрэчы і мерапрыемствы. “Але, можа быць так, што ў наступную секунду я павінен буду прадстаць перад Богам”, - дадаў ён.

Як асабістае пажаданне на святы Божага Нараджэння прэфект Кангрэгацыі Веравучэння запрасіў усіх “больш трымацца разам, радавацца быццём людзьмі і аптымістычна і энергічна глядзець і ісці ў будучыню”. На Божае Нараджэнне людзі павінны не толькі звяртацца да сваіх настальгічна-дзіцячых эмоцый, але на самой справе стаць лепшымі і больш прыязнымі, лічыць арцыбіскуп Мюлер.







All the contents on this site are copyrighted ©.