2012-12-09 12:26:35

Бэнэдыкт XVI: сказаць “не” эгаізму, і “так” сапраўднай любові


RealAudioMP3 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Бэнэдыкт XVI здзейсніў традыцыйны візіт да скульптуры Найсвяцейшай Панны Марыі, якая знаходзіцца на Іспанскай плошчы ў Рыме. Па дарозе картэж Святога Айца спыніўся перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы, дзе Пантыфіка прывіталі члены італьянскай Асацыяцыі прадпрымальнікаў. Папа прыбыў на плошчу каля 16.00 гадзіны. Тут сабраліся прадстаўнікі мясцовых уладаў і групы вернікаў са школ, парафій, касцёльных асацыяцый і гарадскіх прадпрыемстваў. Звяртаючыся да іх, Святы Айцец падкрэсліў, што побач з Марыяй кожны нявольна задумваецца, “чаму вырашальны момант для будучыні чалавецтва, момант, калі Бог стаў чалавекам, акружаны вялікай цішынёй”. “Сустрэча паміж чароўным пасланнікам і Беззаганнай Паннай праходзіць цалкам неўзаметку: ніхто не ведае, ніхто не кажа пра гэта”, - звярнуў увагу Папа. Паводле яго, гэта падзея, калі б адбылася ў наш час, не пакінула б слядоў у газетах і часопісах, бо была звязана з таямніцай, што адбываецца ў цішыні. Тое, што часта застаецца незаўважаным, з’яўляецца сапраўды вялікім, адзначыў Пантыфік. На яго думку, урачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны запрашае нас “спыніцца, супакоіцца, паслухаць цішыню, у якой Пан кіруе свой голас асцярожна”. Голас Бога не можна пачуць у шуме і агітацыі , ён не ўспрымаецца праз тое, што знаходзіцца на паверхні; каб пачуць Бога, трэба сягнуць значна глыбей, туды, дзе кіруюць не “сілы эканамічныя ці палітычныя, але маральныя і духоўныя”, - звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI.

Пантыфік нагадаў, што свет уратуюць не навука, тэхналогіі або ідэалогіі – але ласка. Божая любоў мацнешая за зло і менавіта яна “можа запоўніць прабелы”, выкліканыя чалавечым эгаізмам. “Гэтыя пустэчы могуць стаць пеклам, дзе чалавечае жыццё (...) не мае ніякага сэнсу і святла”, - адзначыў Папа. Менавіта Марыя сведчыць, што, наколькі б чалавек нізка не апусціўся, гэта ніколі не бывае занадта нізкай для Бога, каб выцягнуць яго адтуль.

Святы Айцец звярнуў увагу на яшчэ адну рэч, пра якую кажа Беззаганная Панна Марыя – радасць, сапраўдную радасць вызвалення ад граху. “Ласка прыносіць сапраўдную радасць, якая не залежаць ад валодання рэчамі, але сыходзіць сваімі каранямі ў глыбіню, у глыбіню чалавека, таму яе нішто і ніхто не можа адабраць”, - падкрэсліў Папа. Хрысціянства, нагадаў ён, з’яўляецца Добрай навінай, у той час як некаторыя думаюць, што яно – перашкода для радасці, таму што бачаць у ім спіс забаронаў і правілаў”. “На самой справе, хрысціянства з’яўляецца абвяшчэннем перамогі ласкі над грахом, жыцця над смерцю”, - дадаў Пантыфік. Ён заклікаў хрысціян сказаць “не” эгаізму, і “так” сапраўднай любові.

“У гэты час Адвэнту, Марыя Беззаганная вучыць нас прыслухоўвацца да голасу Бога, які кажа ў цішыні, каб атрымаць Яго ласку, што вызваляе нас ад граху і эгаізму, каб атрымаць асалоду ад сапраўднай радасці”, - заключыў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.