2012-12-07 12:48:38

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Міжнароднай тэалагічнай камісіі



RealAudioMP3 “Генетычным кодэксам каталіцкай тэалогіі” назваў Бэнэдыкт XVI кнігу, якую выдала Міжнародная тэалагічная камісія на пачатку бягучага году. Сборнік “Тэалогія сёння. Перспектывы, прынцыпы і крытэрыі”, грунтуецца на аўтэнтычных прынцыпах каталіцкай тэалогіі , якія гарантуюць адзінства ў разнастайных спосабах рэалізацыі. На сустрэчы з членамі Камісіі, якая прайшла 7 снежня ў Ватыкане, Папа адзначыў, што навуковая праца асабліва важная ў сучасным культурным кантэксце, калі існуюць спробы пазбавіць тэалогію акадэмічнага статусу і канфесійнага значэння па прычыне яе цеснай сувязі з верай. Падчас аудыенцыі Папа звярнуў асаблівую ўвагу на sensus fidelium, пачуццё веры. На думку Бэнэдыкта XVI, гэты дар фарміруе ў веруючых так званы тып звышнатуральнага інстынкту, які мае прыроджаную сувязь з самім аб’ектам веры. Таму менавіта ён з’яўляецца крытэрыем таго, ці сапраўды дадзеная праўда належыць да апостальскай традыцыі. Святы Айцец заклікаў членаў Тэалагічнай каміісі выпрацаваць крытэрыі для вызначэння аўтэнтычнага сэнсу веры і адрознення яго ад рознага тыпу “падробак”. Бо сапраўдны sensus fidelium можа развівацца ў поўні выключна праз актыўны ўдзел вернікаў у жыцці Касцёла, а гэта ў сваю чаргу патрабуе адказнага стаўлення да прыняцця каталіцкага навучання.

Гэты звышнатуральны сэнс веры, паводле Папы, дапаможа вернікам адмоўна рэагаваць на псеўдарэлігіі. Тут, трэба памятаць, што вера ў Адзінага Бога, Створцу неба і зямлі, сустракаецца з рацыянальнымі патрабаваннямі метафазічнай рэфлексіі, якая ўзмацняецца і паглыбляецца Аб’яўленнем таямніцы Бога ў Тройцы, адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Іншы аспект, пра які, на думку Папы, неабходна памятаць – гэта пастава Хрыста, які ў сваёй пакорнай ахвяры радыкальна адвяргае любую форму гвалту і насілля. І таму, заўважыў Святы Айцец, калі ў гісторыі і ёсць выпадкі насілля ў Божае імя, іх трэба разглядаць выключна як чалавечыя памылкі або гістарычныя фактары.

Калі няма адзінай праўды – заключыў Папа – дыялог немагчымы, і насілле становіцца формай чалавечых адносін. У гэтым кантэксце Бэнэдыкт XVI падкрэсліў асаблівае значэнне сацыяльнага навучання Касцёла, як здаровай сацыяльнай філасофіі, пабудаванай на фундаменце веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.