7 снежня ў Ватыкан
даставілі два новых “папамабілі” для Бэнэдыкта XVI. “Папскі аўтапарк” папоўніўся машынамі
маркі “Mercedes-Benz” M-класа, якія маюць спецыяльную канструкцыю, якая дазволіць
Пантыфіку падчас язды знаходзіцца максімальна блізка да людзей, пры захаванні поўнай
бяспекі і камфорту. Новым “папамабілем” Бэнэдыкт XVI скарыстаецца ўжо 8 снежня, ва
ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця, калі накіруецца да статуі Панны Марыі на Іспанскай
плошчы італьянскай сталіцы.
Як паведамляе Зала Друку, у новых аўто выкарыстоўваюцца
інавацыйныя тэхналогіі, накіраваныя на забеспячэнне больш эфектыўнага кандыцыянавання
паветра і асвятлення, а таксама сувязі паміж шафёрам і салонам. Аўтамабілі колеру
белага перламутру, маюць ніжэйшае за папярэднія мадэлі шасі, што палегчыць іх транспартыроўку
на самалётах; гэта важна падчас шматлікіх паездак Святога Айца. Праца над дызайнам
“папамабіляў” вялася на працягу 9 месяцаў, каб максімальна адаптаваць яго да патрэбаў
Пантыфіка. Канцэпцыя была апрацавана інжынерамі “Mercedes” пры падтрымцы знешніх партнёраў.
У машыне выкарыстоўваецца бензінавы рухавік.
Гэта радасць для нас, такім чынам
суправаджаць Бэнэдыкта XVI падчас яго падарожжаў, адзначыў Дытэр Цэтшэ, старшыня “Daimler
AG”. Свае абавязацельствы мы выконваем з запалам на працягу многіх дзесяцігоддзяў,
каб адчуваць сябе заўсёды на баку Святога Айца і дапамагаць яму там, дзе ён знаходзіцца,
дадаў бізнесмен.
Пантыфікі на працягу больш за 80 гадоў карыстаюцца аўтамабілямі
маркі “Mercedes-Benz”. Супрацоўніцтва пачалося ў 1930 г., калі Пію XI быў дастаўлены
лімузін “Nurburg 460”. Ян XXIII карыстаўся “Mercedes 300d”, а Павел VI атрымаў “Mercedes
Benz 600”. Ян Павел II выкарыстоўваў “папамабіль”, зроблены на базе “Mercedes” G-класа.
Аўтамабілі пасля заканчэння іх эксплуатацыі застаюцца ў музеі Ватыкана або
накіроўваюцца ў музей “Mercedes-Benz” у Штутгарце.