2012-12-06 13:18:31

Каталіцкія іерархі Блізкага Усходу звярнуліся з пасланнем да свету


RealAudioMP3 5 снежня каталіцкія патрыярхі і біскупы Блізкага Усходу, на заканчэнне сваёй асамблеі, якая адбылася ў ліванскай Харысе, скіравалі заклік да ўсяго свету. У першую чаргу іерархі падкрэслі неабходнасць адшукання “справядлівага і мірнага вырашэння палестынскага пытання”, якое, паводле іх, з’яўляецца прычынай усіх блізкаўсходніх канфліктаў. У сувязі з гэтым, патрыярхі і біскупы заклікалі пакласці канец усім канфліктам і любога роду насіллю, якія руйнуюць жыццё жыхароў блізкаўсходняга рэгіёну. “Толькі паяднанне і мір гарантуюць свабоду і абарону годнасці кожнай асобы”, - напісалі яны.

У закліку да свету звяртаецца ўвага на ўмовы жыцця хрысціян у краінах Блізкага Усходу. Кіраўнікі Касцёлаў заклікалі да ўмацавання адзінства сярод паслядоўнікаў Хрыста і да поўнага супрацоўніцтва паміж імі, з мэтай спрыяння актыўнай і эфектыўнай прысутнасці хрысціян у арабскіх грамадствах. Іерархі звярнуліся таксама да мусульман, якіх заклікалі гарантаваць поўныя правы сваім “братам-хрысціянам” і прызнаць іх як супольнасць.









All the contents on this site are copyrighted ©.