2012-12-05 13:24:14

Кола выбаршчыкаў Пантыфіка звузіцца


RealAudioMP3 Арцыбіскупу Рыа дэ Жанейра на пенсіі, кардыналу Эусэбія Оскару Шайду спаўняецца 8 снежня 80 гадоў. З 2001 па 2009 гг. іерарх узначальваў другую па велічыні пасля Сан-Паўлу бразільскую дыяцэзію, якая з чатырма мільёнамі вернікаў з’яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце. Па дасягненні 80-гадовага ўзросту кардынал згубіць права ўдзельнічаць у выбары Пантыфіка. У будучым канклаве, такім чынам, па дадзеных на 8 снежня, змогуць узяць удзел 119 кардыналаў з 211.

Сярод бразільскіх католікаў кардынал Шайд цэніцца за канкрэтную пазіцыю па грамадскіх і палітычных пытаннях. Ён адным з першых публічна заявіў аб праблемах мільёнаў насельнікаў бразільскіх трушчоб, якіх тэрарызавалі банды гангстэраў. Іерарх назваў злачынныя структуры “дзяржавай у дзяржаве”. Акрамя таго кардынал быў самым заўзятым крытыкам карупцыі ва ўрадзе Луіса Інасіа Лула да Сілвы.







All the contents on this site are copyrighted ©.