2012-12-05 12:05:20

Бэнэдыкт XVI заклікаў да міру ў Конга


RealAudioMP3 Святы Айцец з занепакоенасцю сочыць за сітуацыяй у Конга. Аб гэтым ён заявіў падчас агульнай аўдыенцыі 5 снежня. “Працягваюць надыходзіць сумныя навіны аб гуманітарнай сітуацыі ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якая на працягу некалькіх месяцаў стала арэнай узброеных сутыкненняў і насілля”, - адзначыў Папа. Ён заўважыў, што “большай частцы насельніцтва не хапае сродкаў першай неабходнасці і тысячы жыхароў былі вымушаны пакінуць свае дамы ў пошуках прытулку ў іншых месцах”. Бэнэдыкт XVI чарговы раз заклікаў да дыялогу і прымірэння і звярнуўся з просьбай да міжнароднай супольнасці “працаваць над тым, каб забяспечыць патрэбы насельніцтва”.

Ужо некалькі тыдняў ў Конга трываюць ваенныя дзеянні паміж дзяржаўнымі сіламі і паўстанцамі, ад якіх церпіць перш за ўсё мірнае насельніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.