2012-12-04 12:35:07

У Касцёле пачынаецца юбілейны год Міланскага эдыкту


RealAudioMP3 6 лістапада ў Мілане спецыяльным набажэнствам распачнецца юбілейны год, прысвечаны 1700-годдзю Міланскага эдыкту. Св. Імша, якую ўзначаліць кардынал Анджэла Скола, пройдзе ў вігілію патрона дыяцэзіі св. Амброзія. Міланскі эдыкт, заключаны ў лютым 313 г., скончыў ганенні на хрысціян у Рымскай імперыі. А праз 63 гады пасля яго заключэння імператар Феадосій I, нарэшце, абвясціў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй імперыі.

Эксперты падкрэсліваюць, што Касцёл і палітычная ўлада, дзякуючы Эдыкту, наладзілі істотныя сувязі і атрымалі ўзаемную выгаду. Імператар меў у Касцёле гаранта дабрабыту і адзінства дзяржавы. Святкаванне юбілею Міланскага эдыкту мае, на думку шматлікіх экспертаў, у сённяшнім кантэксце выключнае значэнне, бо рэлігіі сёння ўсё больш губляюць сваю ідэнтыфікацыйную ролю для дзяржавы і грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.