2012-12-04 15:56:44

Кардынал Валіні пра сустрэчу “Taizé” у Рыме


RealAudioMP3 Больш за 30 тыс. маладых людзей прыме ўдзел у еўрапейскай навагодняй сустрэчы, якая будзе адбывацца ў Рыме па ініцыятыве экуменічнай супольнасці з Тэзэ з 28 снежня па 2 студзеня, - паінфармаваў кардынал Агасціна Валіні, Папскі Вікарый для Рымскай дыяцэзіі. 4 снежня іерарх прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, падчас якой была прадстаўлена праграма мерапрыемства. Кажучы пра тых, хто прыедзе на форум, іерарх адзначыў, што “у дынаміцы дэмакратычнага жыцця, якое часта праходзіць пад знакам пратэсту, можна знайсці маладых людзей, якія жывуць у Еўропе ў сітуацыі падобнай да сваіх аднагодак, і нягледзячы на няпэўную будучыню, кажуць нам, што можна мець прычыны да надзеі і даверу, чым дзеляцца з дарослымі, грамадствам і ўладамі”, - адзначыў кардынал Валіні. На яго думку, менавіта ў такім падыходзе мае патрэбу сённяшні свет.

Ён паведаміў, што маладыя людзі, якія прымуць удзел у сустрэчы, будуць разважаць над сітуацыяй ў сучасным свеце і зададуць сабе пытанні: ці магчыма быць знакам надзеі ў сённяшнім грамадстве?; ці моладзь можа змяніць умовы жыцця ў горадзе? На думку кардынала Валіні, моладзь з’яўляецца вялікім рэсурсам грамадства, і апошняе павінна давяраць маладым людзям у гэты гістарычны момант. “Маладыя людзі прыбудуць у Рым як пілігрымы даверу ў свеце”,- адзначыў блізкі супрацоўнік Папы. Падчас сустрэчы яны будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні, якія цікавяць кожнага чалавека, а адказы на іх дапамогуць у кожных жыццёвых абставінах, нават у самых сумных і роспачных, не згубіць даверу, бо чалавек – гэта каштоўнасць і адлюстраванне любові Бога, падкрэсліў кардынал Валіні.








All the contents on this site are copyrighted ©.