2012-12-04 16:59:44

Аўстрыя: развіццё якасці рэлігійнай адукацыі спрыяе міру і супрацоўніцтву ў Еўропе


RealAudioMP3 Аб важнасці рэлігійнай адукацыі для Еўропы кажа прадстаўлены ў Вене кніжны праект выкладчыка рэлігіі з Вены прафесара Марціна Егле. Эксперты са шматлікіх еўрапейскіх краін абмеркавалі розныя формы выкладання рэлігіі. На іх думку, так званыя “свабодныя ад рэлігіі” школы “правінцыялізуюць” адукацыю, тады як развіццё якасці рэлігійнай адукацыі спрыяе міру і супрацоўніцтву ў Еўропе. Спецыялісты з Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Швейцарыі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі прынялі ўдзел у стварэнні новага кніжнага праекту, у якім Аўстрыя згадваецца як адна з першых краін, дзе ў школах было ўведзена вывучэнне ісламу і праваслаўя.

Прадстаўлены на канферэнцыі 265-старонкавы кніжны праект называецца “Рэлігійная адукацыя ў школах Еўропы”. Ён апісвае сітуацыю з выкладаннем рэлігіі ў школах Цэнтральнай Еўропы. Плануецца выпуск яшчэ 5 тамоў, у якіх гаворка пойдзе пра рэлігійную адукацыі ў іншых частках Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.