2012-12-03 09:24:38

Індыя: беатыфікаваны першы свецкі вернік


RealAudioMP3 2 снежня да хвалы алтароў быў паднесены першы індус, свецкі вернік Дэвасахаяма Пілай, бацька сям’і, які загінуў мучаніцкай смерцю за хрысціянскую веру. Св. беатыфікацыйную Імшу ў Котар, у індыйскім штаце Керала, узначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Новы благаслаўлёны нарадзіўся ў 1712 г. у заможнай сям’і індуісцкага святара. Малады Пілай атрымаў высокую адукацыю і хутка зрабіў кар’еру ў каралеўскім двары. Аднак падчас ваенна-марской экспедыцыі ў Галандыю, зацікавіўся хрысціянскай верай. У 1745 г. навярнуўся на каталіцтва. Пасля вяртання на радзіму прывёў да хрысціянскай веры ўсю сваю сям’ю і іншых яе членаў. З гэтага моманту Пілай пачаў праводзіць сапраўдную евангелізацыю сярод свайго народу. За гэта быў арыштаваны і пасля доўгіх катаванняў быў прыгавораны на смяротнае пакаранне. Загінуў у 1752 г. маючы толькі 40 шадоў.

“Новы благаслаўлёны з’яўяецца для нас узорам стойкасці ў веры і ў яе сведчанні. Сваім жыццём і дзейнасцю ён нястомна абвяшчаў пра Езуса і аб Яго збаўленні ўсяго чалавечцтва”, - сказаў кардынал Анджэла Амата.








All the contents on this site are copyrighted ©.