Папа пазітыўна адзначыў развіццё беларускай тэалагічнай мовы
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падарыў Святому Айцу Евангеллі, а таксама першы том
“Літургіі гадзін”, якія былі перакладзены і выдадзены на беларускай мове. На заканчэнне
аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады “Iustita et pax”, якая
прайшла 3 снежня беларускі іерарх паразмаўляў з Папам. Пантыфік выразіў сваё уражанне
і пазітыўнае стаўленне да развіцця каталіцкай выдавецкай дзейнасці і беларускай тэалагічнай
мовы. Мітрапаліт Кандрусевіч вельмі часта перадае Папе кнігі, якія выходзяць у Касцёле
ў Беларусі.