Ватыканскі іерарх: чалавечнасць грамадства вымяраецца адносінамі да інвалідаў
Людзі з абмежаванымі
магчымасцямі могуць стаць веснікамі новага свету, які не кіруецца моцай, насіллем
і агрэсіяй, але любоўю, салідарнасцю і прыняццем іншага. Такое меркаванне выказаў
старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунд
Зімоўскі ў сваім спецыяльным пасланні з нагоды Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца
3 снежня. Іерарх падкрэсліў, што інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў жыццё
грамадства можа прынесці яму самаму вялікае багацце. “Аднак, на гэта не заўсёды звяртаецца
належная ўвага”, - сказаў арцыбіскуп. Ён адзначыў, што па адносінах да цяжкасцяў і
болю вымяраецца чалавечнасць, як асобных людзей, так і самаго грамадства.
Іерарх
заклікаў бараніць правы інвалідаў, і нагадаў, што яны не могуць належаць толькі малой
часцы моцных і паспяховых, “бо ў грамадствах, пабудаваных такім чынам, выяўляюцца
дыскрымінацыі”. Паводле яго інваліды, павінны прымаць удзел у жыцці грамадстваў на
яго розных узроўнях: мясцовым, нацыянальным і міжнародным.
“Інваліднасць павінна
успрымацца, як праява ўнікальнасці чалавека членамі сямей, урачамі, педагогамі, сябрамі”,
- заклікаў арцыбіскуп і нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ аб тым, што інаваліды – гэта
“жывыя іконы Укрыжаванага Хрыста, якая ўказваюць на містычную прыгажосць Таго, Хто
быў паслухмяным аж да смерці”. “Асобы з абмежаванасцямі могуць навучыць, што такое
любоў, якая збаўляе”, - сказаў іерарх.