2012-12-03 15:05:18

Агенцтва “Fides” адзначае свой юбілей


RealAudioMP3 3 cнежня, юбілей сваёй дзейнасці адзначае Ватыканскае інфармацыйнае агенцтва “Fides”, якое пераважна інфармуе аб жыцці Касцёла на місійных тэрыторыях і распавядае пра абвяшчэнне Божага Слова на розных кантынентах. Агенцтва было заснавана 85 гадоў таму, у 1927 г. як першае місійнае агенцтва Касцёла і адно з першых інфармацыйных агенцтваў у свеце. Ініцыятарам яго стварэння была Найвышэйшая рада Папскай ініцыятывы распаўсюджвання веры, (сённяшняя Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў). Паводле заснавальнікаў агенцтва, яно павінна было дапамагаць місіянерскай дзейнасці друкаванай інфармацыяй наваснога і душпастырскага характара.

Першапачаткова агенцтва падавала інфармацыю на англійскай, французскай і на працягу кароткага перыяда на польскай мовах. Сёння, навіны агенцтве распаўсюджваюцца праз інтэрнэт таксама на італьянскай, іспанскай, нямецкай, кітайскай, партугальскай і арабскай.

Агенцтва захоўвае таксама вялікі фотаархіў, пазнаёміцца з якім можна на сайце агенцтва. Ён налічвае больш за 10 тыс. фатаграфій пра гісторыю каталіцкіх місій ў свеце за перыяд з 1930 па 1990 гг.








All the contents on this site are copyrighted ©.