2012-12-02 13:49:38

Бэнэдыкт ХVI перад малітвай “Анёл Панскі” даў парады на час Адвэнту (поўны тэкст)


RealAudioMP3 2 снежня перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт ХVI нагадаў сабраным на плошчы св. Пятра ў Рыме вернікам, што сёння ў Касцёле пачаўся новы Літургічны год і ён супадае з першай нядзеляй Адвэнту,які папяраджае свята Нараджэння Пана. “Дарагія браты і сёстры- сказаў Папа - Сёння Касцёл пачынае новы Літургічны год, шлях,які яшчэ ўзбагачаны Годам веры і 50-годдзем адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору. Першым этапам гэтага шляху з’яўляецца Адвэнт, у які ў рымскім абрадзе ўваходзяць чатыры тыдні, якія папяраджаюць свята Божага Нараджэння, гэта значыць таямніцу Уцелаўлення. Слова “адвэнт” значыць “прыйсце” ці “прысутнасць”. У старажытным свеце яно ўказвала на візіт караля ці імператара ў якойсці правінцыі; у хрысціянскай тэрміналогіі яно спасылаецца да прыйсця Бога, да Яго прысутнасці ў свеце; таямніца, якая ахоплівае ўвесь космас і гісторыю, але мае дзьве асноўныя характарыстыкі: першае і другое прыйсце Езуса Хрыста.

Першае прыйсце гэта менавіта Уцелаўленне, другое гэта слаўнае прыйсце ў канцы часоў. Гэтыя два моманты, якія храналагічна ад сябе аддаленыя, і не дадзена нам ведаць як вельмі, у рэчаіснасці сутыкаюцца з сабой, бо цераз смерць і ўваскрасенне Езус ужо ажыццявіў гэтае ператварэнне чалавека і космасу, якое з’яўляецца канчатковай мэтай стварэння. Але перад канцом неабходна, каб усе ворагі Езуса былі пакладзены пад яго ногі (І Кар 15,25; Пс 110 (1). Гэты Божы план збаўлення, які заўсёды ажыццяўляецца, заўсёды патрабуе паслухмянасці і супрацоўніцтва чалавека; і Касцёл, як Нарачоная, абяцаная нявеста Божага Ягняці, Які быў ўкрыжаваны і ўвасрос ( Дзеі 21,9) жыве памятаючы аб сваім Пану і ў чаканні яго вяртання. Гэта чаканне на чуёную і дзейсную надзею.

Аб гэтым нагадвае нам сёння Слова Божае, вызначаючы лінію паводзінаў, якой мы павінны ісці, каб быць гатовымі на прыняцце Пана. У Евангеллі паводле Лукі, Езус кажа вучням: “каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя свавольным жыццём і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі...Таму чувайце і маліцеся ўвесь час” (Лк 21,34,36). Значыць сціпласць і малітва. За тое апостал Павел заахвочвае “узрастаць і напаўняцца ў любові” паміж сабой і да ўсіх, каб зрабіць ўзмоцненымі сэрцы нашы без заганаў у святасці перад Богам ( І Тс 3,12-13). Сярод мітусні свету ці на пустыні абыякавасці і матарыялізму, хрысціяне атрымліваюць ад Бога збаўленне і сведчаць аб ім сваім адрозным спосабам жыцця, як горад,які размешчаны на шчыце гары. “У гэтыя дні - абвяшчаў прарок Ярэмія- Іерусалім будзе жыць бяспечна і будзе называцца: Пан- нашай-Справядлівасцю” (33,16). Супольнасць веруючых з’яўляецца знакам любові Бога, Яго справядлівасці, якая ўжо прысутна ў гісторыі, але якая яшчэ не поўнасцю ажыццёўлена, і таму заўсёды павінны быць чаканай, цярпліва і мужна шуканай.

Найсвяцейшая Панна Марыя поўнасцю ўвасабляе ў сабе дух Адвэнту, які заключаецца ў слуханні Бога, глыбокім жаданні выконвання Яго волі, радасным служэнні іншым. Даручым, каб яна кіравала намі, каб Бог, які прыйдзе не застаў нас закрытымі ці няўважнымі, але мог у кожным з нас пашыраць сваё валадарства любові, справядлівасці і супакою”.

Пасля малітвы “Анёл Панскі“ Папа нагадаў, што сёння ў Індыі да хвалы алтароў будзе паднесены Дэвасахаяма Пілай, свецкі вернік, які жыў у ХVIII ст. і памёр мучаніцкай смерцю. Пантыфік таксама ўзгадаў, што 3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў асоб з абмежаваннымі магчымасцямі. “Кожны чалавек, нават з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі, нават сур’ёзнымі, заўсёды мае неацэнную каштоўнасць”, - сказаў Святы Айцец. Бэнэдыкт ХVI заклікаў заканадаўцаў і кіраўнікоў краін забяспечыць такім асобам абарону і магчымасць поўнага ўдзелу ў жыцці грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.