2012-12-02 10:25:10

Бэнэдыкт ХVI да студэнтаў: абвяшчайце Бога ва ўніверсітэцкіх залах


RealAudioMP3 “Літургія, перажываная ў яе сапраўдным духу заўсёды з’яўляецца сапраўднай школай хрысціянскага жыцця, “тэалагічнай” верай, якая ахоплівае ў сябе ўсю вашу істоту: душу, дух і цела, каб зрабіць вас “жывымі камянямі ў пабудове Касцёла і супрацоўнікамі новай евангелізацыі”, - з такімі словамі звярнуўся Бэнэдыкт ХVI да студэнтаў рымскіх універсітэтаў. Святы Айцец 1 снежня, у другой палове дня, узначаліў Нешпары з нагоды пачатку Адвенту, якія далі пачатак новаму літургічнаму году. У сваёй гаміліі Пантыфік указаў студэнтам шлях веры, які яны павінны прайсці падчас Года веры. “Цэлебруючы і перажываючы разам з Касцёлам гэты шлях веры, вы зазнаеце досвед таго, што Езус з’яўляецца адзіным Панам космасу і гісторыі, без Якога кожная чалавечая пабудова падвяргаецца рызыцы знікнення”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што ў Эўхарыстыі жывы Бог знаходзіцца вельмі блізка нас, даючы нам ежу, якая падтрымлівае гэтым шлях. “Але мы жывём у кантэксце, у якім часта сустракаемся з абыякавасцю да Бога. Але думаю, што нават у тых людзях, якія жывуць далёка ад Бога, існуе глыбокае ўнутранае імкненне да бясконцага, да трансцэндэнтнага”, - сказаў Святы Айцец.

На думку Бэнэдыкта ХVI таксама і ўніверсітэцкія залы з’яўляюцца месцамі абвяшчэння Бога, пошуку праўды. Папа нагадаў, што падчас вучобы студэнты не толькі набываюць веды, але гэта таксама час духоўнай і чалавечай фармацыі. Ён заклікаў акадэміцкую супольнасць Вечнага Горада паразважаць над сэнсам веры. “Вера гэта дзьверы, якія Бог адкрывае ў нашым жыцці, каб весці нас да сустрэчы з Езусам”, - адзначыў Пантыфік. Ён дадаў, што хрысціянская вера гэта вызнаванне не будзь-якога і неакрэсленага бога, але жывога Бога, які ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове ўвайшоў ў нашу гісторыю і аб’явіўся як Адкупіцель чалавека. “Верыць значыць даручыць уласнае жыццё Таму, які можа даць гэтаму жыццю паўнату і адкрыць яго на надзею, якая выходзіць за межы часу”, - сказаў Папа да студэнтаў рымскіх універсітэтаў.

На заканчэнне літургіі моладзь Рыму перадала сваім аднагодкам з Бразіліі ікону Маці Божай “Sedes Sapientiae” (Сталіцы Мудрасці), якая на працягу апошніх месяцаў пілігрымавала па рымскіх універсітэтах. Ікона цяпер будзе знаходзіцца ў горадзе Бела Арызонтэ, у якім ў ліпені 2013 г.адбудзецца Сусветная сустрэча універсітэцкай моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.