2012-12-01 13:07:20

Святы Айцец прызначыў новага члена Кангрэгацыі Веравучэння


RealAudioMP3 1 снежня Бэнэдыкт XVI прызначыў мальтыйскага іерарха біскупа Чальза Шыклюну членам Кангрэгацыі Веравучэння – аднаго з самых важных органаў Апостальскай Сталіцы, які клапоціцца аб чысціні каталіцкай веры і традыцый. З 1995 г. біскуп Шыклюна працаваў у якасці прамоўтара справядлівасці ў гэтай дыкатэстэрыі, а таксама ў судовым органе – Найвышэйшым Трыбунале Апостальскай Сігнатуры. Ён быў адным з блізкіх супрацоўнікаў кардынала Ёзэфа Ратцынгера, да яго абрання на пасад Святога Пятра. 6 кастрычніка 2012 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго дапаможным біскупам Мальтыйскай архідыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.