2012-12-01 13:00:03

Папа да служачых цыркаў: давайце надзею і адвагу перад абліччам цяжкасцяў


RealAudioMP3 1 снежня Бэнэдыкт XVI сустрэўся са служачымі цыркаў і лунапаркаў. Каля 7 тыс. прадстаўнікоў гэтай прафесіі прыбылі ў Вечны Горад, каб прыняць удзел у сустрэчы арганізаванай Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, Рымскай дыяцэзіяй і фондам “Migrantes”. З нагоды форума на плошчы св. Пятра быў устаноўлены невялікі цырк, а тысячы ўдзельнікаў мерапрыемства прайшліся па вуліцах Рыма граючы на музыкальных інструментах. Кароткае цыркавое прадстаўленне было паказана асабіста Святому Айцу ў Ватыкане. Паводле Бэнэдыкта XVI радасныя гульні, прадстаўленні, танцы і рытмічная музыка характэрныя для цыркавых прадстаўленняў дапамагаюць устанавіць прамы дыялог як з малымі, так і дарослымі, выклікаючы пачуцці спакою, радасці і згоды. Святы Айцец падкрэсліў, што менавіта праз гэты свой стыль, служачыя цыркаў пакліканы да сведчання каштоўнасцяў, якія для іх саміх з’яўляюцца традыцыйнымі: гэта – любоў да сям’і, клопат аб дзецях, увага да інвалідаў, дагляд за хворымі, павага да пажылых і спадчыны іх досведу. “Вашы прадстаўленні патрабуюць самааднансці і ахвярнасці, адказнасці і упартасці, адвагі і шчырасці: каштоўнасцяў, якія сучаснае грамадства не заўсёды цэніць, але якія паспрыялі фарміраванню, у вашай вялікай сям’і, цэлых пакаленняў”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што Касцёл вельмі цэніць вернасць традыцыям, якую захоўваюць служачыя цыркаў і заклікае іх удзельнічаць у Божай місіі праз сваю штодзённую працу. “У той час як звяртаеце ўвагу на якасць сваіх прадстаўленняў, не забывайце сачыць за тым, каб разам з каштоўнасцямі Евангелля, працягваць даваць маладым пакаленням надзею і адвагу, у якіх маюць патрэбу, асабліва ў адносінах да жыццёвых цяжкасцяў, спакус недаверу, закрыцця ў саміх сябе і песімізма, які перашкаджаюць бачыць прагажосць існавання”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.