2012-12-01 11:47:31

Кс. Ламбардзі: час Адвэнту – перыяд для навяртання і дзейнасці


RealAudioMP3 Час Адвэнту – час чакання і спадзявання, павінен стаць перыядам навяртання і пераўтварыць нас у працаўнікоў міра. Такое меркаванне выказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай у сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё “Octava Dies”. Езуіт звярнуў увагу на тое, што у сённяшнім “свеце хапае праблем і сітуацыі, якія кідаюць нам выклік, як людзям і як вернікам” і прапанаваў хутка аглядзецца навокал. “Праблемы звязаныя з эканамічным крызісам і беспрацоўем, праз якія на многіх людзей давіць цяжар атмасферы няўпэўненасці ў будучыні і немагчымасці думаць аб новых праектаў. Праблемы сацыяльныя і медыцынскія, напрыклад тыя, на якія звяртаюць увагу адпаведныя Міжнародныя дні супраць насілля над жанчынамі ці супраць СНІДу. Канфліктныя праблемы і насілле, якія турбуюць Сірыю, Малі, Нігерыю, Усходняе Конга, Самалі, Афганістан, Ірак. Праблемы сацыяльнай і палітычнай напружанасці, як у Егіпце”, - сказаў кс. Ламбардзі

У той жа час ён адзначыў, што пасярод гэтых цяжкасцяў, “святло надзеі не лёгка распазнасць, нават калі яго дастаткова”. У якасці пазітыўных прыкладаў ён прывёў перамовы паміж калумбійскімі ўладамі і паўстанцамі Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі, які зараз праходзяць на Кубе і галасаванне аб статусе Палестыны ў ААН, якое магчыма можа стаць штуршком для пачатку мірнага працэсу.

“Час Адвэнту павінен дапамагчы таму, каб шукаць і знайсці прычыны для вялікай Надзеі, якая не дазволіць нам упасць у недавер, але падтрымае таксама і чалавечыя спадзяванні ў час чаканняў. Па сутнасці, усе намаганні навукі, дыпламатыі і палітыкі па пошуку міра грамадскага, паўсюднага і міжнароднага, маюць сэнс толькі на фундаменце асабістага навяртання, каб стаць працаўнікамі міра, як кажа Пан”, - адзначы езуіт.

Паводле кс. Ламбардзі, каб стаць такімі працаўнікамі неабходна прысвяціць перыяд Адвэнту малітве і дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.