2012-11-30 10:35:06

У Беларусі моляцца за ахвяр СНІДу


RealAudioMP3 1 снежня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень барацьбы са СНІДам. Беларусь не абыходзіць бокам гэту дату, бо не абышла яе бокам гэта хвароба. З 1987 г., калі ў краіне быў выяўлены першы выпадак СНІДу, да сённяшняга дня зарэгістравана амаль 14 тыс. ВІЧ-інфіцыраваных. Усе гэтыя людзі – частка грамадства, таму і Кататіцкі Касцёл ў Беларусі занепакоены праблемай СНІДу – адзначыў адказны за СМІ Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і член Міжканфесійнай місіі хрысціянскага служэння кс. Юрый Санько. Ён адзначыў, што Касцёл вязде працу па прадухеленні хваробы. І тут акцэнт робіцца на выхаванне моладзі і моцную сям’ю. “Бо падмурак жыцця закладваецца ў сям’і – і захаванне маладога чалавека, і далейшае жыццё, а потым ужо на гэтым падмурку будуюць школа, грамадста, Касцёл. І калі падмурак будзе трывалым, такім жа будзе і жыццё”, - лічыць святар.

Ці сутыкаліся беларускія святары з ВІЧ-інфіцыраванымі вернікамі – такіх звестак няма. Але вядома, яны сярод нас – ходзяць па тых жа вуліцах, працуюць, далучаюцца да духоўнага жыцця. Хворыя СНІДам ёсць і ў турмах, якія таксама апякаюць каталіцкія святары. І яны павінны быць гатовымі да сустрэчы з такімі людзьмі, а галоўнае – мець на гатове важкае слова, якое так складана падабраць, калі гаворка ідзе аб ВІЧ – кажа кс. Юрый. “Мы распрацавалі дапаможнік для святароў, каб яны ведалі, што адказаць гэтым людзям, як сустрэць іх. Распрацаваны таксама цыкл канферэнцый для духоўных школ, цэлы курс лекцый, больш глыбейшы. Нават мы падрыхтавалі некалькі казанняў, каб святар мог звярнуцца да хворых з амбоны. Бо першае, што робіць бар’ер паміж людзьмі – гэта слова. Калі падабраць правільныя словы – людзі адкрыюцца”, - адзначыў кс. Санько.

Але адкрываць свой ВІЧ-пазітыўны статус да гэтага часу хворыя не спяшаюцца – з-за стэрэатыпаў, існуючых у грамадстве. На іх даўно паставілі “пячатку ганьбы”, іх лічаць крыніцай непасрэднай небяспекі. І чым хутчэй гэтыя стэрэатыпы атрымаецца пераадолець, тым актыўней і эфектыўней будзе праца па прафілактыцы СНІДа, у тым ліку з боку Каталіцкага Касцёла. Але пакуль, у параўнанні з еўрапейскімі краінамі, у Беларусі справа – амаль у самым пачатку. І 1 снежня – дзень, які павінен зноў нагадаць аб праблеме. “Гэта дзень, калі мы молімся за ахвяр гэтай хваробы – за тых, хто памёр і тых, хто перажывае цяжкасці хваробы. Па магчымасці, ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць адбывацца малітвы. Гэта можа быць св. Імша з успамінам падчас малітвы верных ахвяр хваробы, або адмысловыя малітвы”, - паінфармаваў адказны за СМІ.

Па статыстыцы, за 9 месяцаў гэтага года ў Беларусі было выяўлена 940 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі і гэта на 50 чалавек больш, чым за такі ж перыяд прошлага году. Відавочна, хвароба прагрэсіруе. Таму прагрэсіўнымі павінны быць і сумесныя дзеянні ў барацьбе са СНІДам. У кожнага грамадскага інстытута, у кожнай краіны – розныя сродкі. Асуджэнне і дыскрымінацыя, нават, ізаляванне? Або любоў да чалавека і міласэрнасць? Хрысціяне для барацьбы з грахом і хваробай выбіраюць апошнее.

Ларыса Абрамчук, Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.