2012-11-30 11:22:01

Святы Пасад з задавальненнем прыняў рашэнне ААН па прызнанні статусу Палестыны


RealAudioMP3 Ватыкан з радасцю прыняў рашэнне Генеральнай Асамблеі ААН, якая 29 лістапада прызнала за Палестынай статус “дзяржавы-назіральніка” пры сваіх ўстановах. “Гэта вельмі важнае рашэнне, якое спрыяе канчатковаму вырашэнню напружання паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Мір патрабуе смелых рашэнняў”, - адзначыў Святы Пасад у сваім спецыяльным паведамленні. У ім падкрэсліваецца, што гэта рашэнне з’яўляецца адлюстраваннем волі большасці членаў міжнароднай супольнасці, але яно не “з’яўляецца само па сабе дастатковым у вырашэнні існуючых праблем у рэгіёне”. “Іх можна будзе вырашыць адпаведным чынам толькі шляхам эфектыўнага спрыяння пабудове міру”, “у справядлівасці і павазе да законных імкненняў як ізраільцян, так і палестынцаў”, - удакладняецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы.

Святы Пасад нагадаў аб Рэзалюцыі ААН з 1947 г. , якая заклала законныя асновы для існавання двух дзяржаў: Ізраіля і Палестыны. Аднак апошняй да гэтага часу не існуе. У паведамленні ўзгадваецца заклік Бэнэдыкта ХVI ад 15 мая 2009 г. падчас знаходжання Пантыфіка ў Святой Зямлі, да спынення кровапраліцця, тэрарызму і ваенных дзеянняў.

У паведамленні гаворыцца, што Святы Пасад неаднойчы заклікаў лідэраў абодвух краін пачаць перамовы ў духу добрай волі і пазбягаць такіх дзеянняў, якія супярэчаць добрай волі і шчыраму шуканню рашэнняў, як фундаменту трывала міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.