2012-11-30 11:02:00

Прайшло другое пасяджэнне Звычайнай Рады Сіноду Біскупаў


RealAudioMP3 Генеральны Сакратарыят Сіноду Біскупаў апублікаваў 30 лістапада заяву, у якой паведаміў аб другім, пасля біскупскай асамблеі па новай евангелізацыі ў кастрычніку гэтага году, пасяджэнні сваёй Звычайнай Рады, што мела месца 26 лістапада. На ім генеральны сакратар Сіноду прадставіў пільны і падрабязны аналіз пытанняў, якія сталі наступствам апошніх прапаноў XIII асамблеі. Затым адбылася дыскусія ў двух моўных групах, італьянскай і англійскай, пасля якой прайшло пленарнае пасяджэнне, вынікам якога стала выпрацоўка “карыснай інфармацыі”, што будзе прадстаўлена Святому Айцу.

На пасяджэнні гаворка ішла аб “місіянерскім мандаце” Хрыста апосталам, з якога бярэ свой пачатак сёння новая евангелізацыя. Яе патрэба нарадзілася з “пастаянных зменаў у выніку глабалізацыі ў культурным і маральным клімаце секулярызму і агнастыцызму”. Гэта сітуацыя, на думку членаў Звычайнай Рады Сіноду, уяўляе сабой выклік, і магчымасць для абвяшчэння Евангелля. Для гэтага патрэбны “новы дынамізм касцёльнай супольнасці, новыя мовы і новыя сродкі камунікацыі”, але перш за ўсё, давер да тых, хто абвяшчае Евангелле, з боку сучаснага чалавека, лічаць удзельнікі сустрэчы.

Наступнае пасяджэнне Звычайнай Рады Генеральнага Сакратарыяту Сіноду Біскупаў пройдзе 23-24 студзеня 2013 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.