2012-11-29 15:16:11

Іерарх атрымаў прэмію ЮНЕСКА за абарону правоў чалавека


RealAudioMP3 Дэсманд Туту архіепіскап Анліканскай супольнасці ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі стаў лаўрэатам прэміі ЮНЕСКА за спрыянне пашырэнню правоў чалавека ў свеце. Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня ў Парыжы, з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. У сваім спецыяльным паведамленні Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры адзначыла, што “абіраючы архіепіскапа Туту журы хацела звярнуць увагу на надзвычайную ролю, якую ён адыграў у пабудове новай, дэмакратычнай, не расісцкай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі”.

У паведамленні ЮНЕСКА падкрэсліваецца, што журы ўзяло пад увагу “неацэнны уклад”, які вядомы англіканскі іерарх унёс у адбудову краіны, у якасці старшыні нацыянальнай камісіі “Праўда і прымірэнне”, дзейнасць якой стала ўзорам для іншых грамадстваў, закранутых ваеннымі канфліктамі”. Прызнанне прэміі падкрэслівае вялікія заслугі архіепіскапа, які, працуючы разам з маладымі людзьмі, асягнуў значыныя вынікі ў спрыянні ненасіллю і барацьбе з усімі праявамі дыскрымінацыі і несправядлівасці ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.