2012-11-29 14:11:28

Папская дэлегацыя прыбыла ў Стамбул


RealAudioMP3 Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы прыбыла ў Стамбул у рамках традыцынага візіту да Канстантынопальскага Патрыярха з нагоды свята св. Андрэя, якое будзе адзначаецца 30 лістапада. Ватыканскую дэлегацыю ўзначальвае старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Заўтра ён перадасць Патрыярху Барталамею І віншавальнае пасланне Бэнэдыкта XVI. Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўваходзяць біскуп Браен Фарэл, сакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кс. Андрэа Пальміері, падсакратар гэтай дыкастэрыі і арцыбіскуп Антоніа Лучыбела, Апостальскі нунцый у Турцыі.Раніцай 30 лістапада члены Папскай дэлегацыі прымуць удзел ва ўрачыстай літургіі, якую узначаліць Барталамей І ў патрыяршай царкве св. Андрэя ў Фанары. Таксама на працягу двух дзён візіту адбудуцца сустрэчы, падчас якіх будуць абмяркоўвацца некаторыя супольныя хрысціянскія праблемы.

Абмен дэлегацыямі паміж Святым Пасадам і Канстантынопальскім Патрыярхатам з’яўляецца даўняй традыцыяй. Упершыню такі абмен адбыўся у 1969 г. Прадстаўнікі Папы традыцыйна прыбываюць у Стамбул з нагоды свята св. Андрэя, а пасланнікі Канстантынопальскага Патрыярха на святкаванне ўрачыстасці Святых Апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.