2012-11-29 13:57:59

Кардынал Рылка: Папа цікавіцца падрыхтоўкай да Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 “Бэнэдыкт ХVI назірае з асаблівай увагай за падрыхтоўкай да Сусветных дзён моладзі (...). Сустрэчы з моладдзю маюць для яго асаблівае значэнне”, - сказаў кардынал Станіслаў Рылка. Ён паінфармаваў, што ўжо вызначана месца адпраўлення заключнай св. Імшы з удзелам Святога Айца. Яна пройдзе ў Гуараціба, адным з кварталаў Рыа дэ Жанейра, на месцы, якое можа змясціць каля 2,5 млн асоб. Прывітанне Святога Айца моладдзю, 25 ліпеня, адбудзецца ў адным з самых вядомых раёнаў Рыа Копакабане. На наступны дзень менавіта тут Святы Айцец узначаліць Крыжовы шлях. Старшыня Папскай рады па справах свецкіх знаходзіўся на гэтым тыдні з арганізацыйным візітам у горадзе-гаспадары наступнага моладзевага форуму.

Мясцовы арцыбіскуп Хоао Арані Тэмпеста заявіў аб сваёй упэўненасці ў тым, што Сусветныя дні моладзі зменяць не толькі Рыа дэ Жанейра, але і ўсю Бразілію.








All the contents on this site are copyrighted ©.