2012-11-28 15:58:56

У Ватыканскіх садах будзе пасаджана адмысловае арэхавае дрэва


RealAudioMP3 З нагоды Дня аховы стварэння, 29 лістапада, у Ватыканскіх садах адбудзецца пасадка арэхавага дрэва. Сваю згоду для ініцыятывы даў асабіста Бэнэдыкт ХVI. Як паведмілі ў італьянскім фондзе “Sorella Natura”, дрэва грэцкага арэха стане сімвалам “разумнай экалогіі”. У сваю чаргу Зала Друку Апостальскай Сталіцы адзначае, што гэта падзеяе прымеркавана таксама да гадавіны абвяшчэння св. Францішка з Асізі апекуном барацьбітоў за экалогію. Арэхавае дрэва ўпрыгожыць спецыяльную алею ў Ватыканскіх садах, створаную з дрэў, ахвяраваных Святому Айцу. Шпацыры Бэнэдыкта ХVI часта праходзяць менавіта па ёй.

Акрамя таго, фонд “Sorella Natura”, з нагоды Дня аховы стварэння, заклікаў усе італьянскія школы, муніцыпалітэты і правінцыі далучыцца да ініцыятывы і пасадзіць дрэва грэцкага арэха на сваёй тэрыторыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.