2012-11-27 14:21:05

Пачне дзейнічаць твітэр-канал Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што 1 снежня адбудзецца прэзентацыя твітэр-каналу Бэнэдыкта XVI. Праект скіраваны перш за ўсё на моладзь і пачне дзейнічаць да канца гэтага года. У фармаце кароткіх паведамленняў – 140 знакаў – у “Твітэры” будуць змяшчацца ў першую чаргу вытрымкі з прамоў Святога Айца. Прэзентацыю правядзе старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі разам са сваімі супрацоўнікамі. На ёй будуць прысутнічаць таксама медыя-эксперты. Арцыбіскуп Чэллі прызнаўся, што кожнае з кароткіх паведамленняў будзе зацвярджаць асабіста Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.