2012-11-27 13:50:26

Кардынал Равазі: лацінская мова не памерла


RealAudioMP3 Перад Папскай акадэміі латыні, якую 10 лістапада заснаваў Бэнэдыкта ХVI, стаіць канкрэнтае заданне – спрыяць вывучэнню і распаўсюджванню лацінскай мовы як у касцёльным асяроддзі, так і больш шырокім кантэксце, - лічыць кардынал Джанфранка Равазі. Старшыня Папскай рады па культуры, у рамках якой дзейнічае новая ўстанова, патлумачыў, што мэтай яе заснавання не з’яўляецца зварот да мінулага. “Мы хочам не толькі вывучаць вялікую культурную, літаратурную, навуковую, тэалагічную і філасофскую спадчыны на лацінскай мове, але і вярнуць латынь у духоўныя семінарыі, каб даць семінарыстам магчымасць вывучаць асноўныя дакументы і некаторыя творы айцоў Каксцёла ў іх арыгінальным змесце”, - адзначыў іерарх. Кардынал Равазі выказаў пажаданне, каб таксама і ў школах зноў вывучалася лацінская мова, якая дазваляе лепш зразумець сучасную культуру і спрыяе “добраму мышленню”.

“Заходняя культура, асабліва міжземнаморская, была заснавана на лацінскай мове”, - нагадаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі і дадаў, што лацінскіх каранёў трэба шукаць таксама ў сучасных юрыспрудэнцыі і навуцы. Кардынал Равазі лічыць, што сёння мы не можам гаварыць пра лацінскую мову, як пра памерлую. Яна ўжываецца ў некаторых сферах, але перш за ў якасці афіцыйнай і “святочнай” мовы Касцёла. “Трэба адзначыць, што сама Папская акадэмія складаецца з членаў, якія паходзяць з усяго свету і размаўляюць на розных мовах”, адзначыў старшыня Папскай рады па культуры, падкрэсліваючы ўніверсальны характар новай установы.








All the contents on this site are copyrighted ©.