2012-11-27 17:20:24

Кардынал Вэльё: Касцёл павінен пераадолець негатыўныя стэрэатыпы адносна эмігрантаў


RealAudioMP3 Эмігранты з’яўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі працэсу абвяшчання веры і таму патрабуюць канкрэтнай пастырскай апекі, - перакананы кардынал Антоніа Марыя Вэльё. Ён выступіў перад удзельнікамі сустрэчы адказных у еўрапейскіх епіскапатах за працу з эмігрантамі. Форум з 27 па 29 лістапада праходзіць у Рыме па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму: “Душпастырства, як камунія, для аднаўлення евангелізацыі”. Старшыня Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў адзначыў, што эмігранты прыносяць з сабой ідэі, перакананні і рэлігійныя традыцыі, што спрыяе не толькі культурнай разнастайнасці у краінах іх прабывання, але змяняе дэмаграфічнае, эканамічнае і грамадскае вымярэнні на ўсёй планеце, і, такім чынам, стварае сілу для перамен.

Старшыня ватыканскай дыкастэрыі лічыць, што хрысціянскія супольнасці і касцёльныя ўстановы павінны належным чынам адказаць на складаны феномен эміграцыі. Кардынал Вэльё заклікаў мясцовыя Касцёлы “лепш прымаць” эмігрантаў праз свае душпастырскія ініцыятывы і дапамогу мясцовым вернікам ў пераадоленні негатыўных стэрэатыпаў адносна іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.