2012-11-26 12:29:43

Іерархі ўсходняй традыцыі прапануюць “кірыла-мятодаўскую мадэль евангелізацыі”


RealAudioMP3 З 22 па 25 лістапада ў Харватыі праходзіла сустрэча каталіцкіх біскупаў усходняга абраду, арганізаваная Радай Канферэнцый Епіскапатаў Еўропы. 60 удзельнікаў сустрэчы асаблівую ўвагу надалі ўплыву Каталіцкагіх Касцёлаў усходняга абраду на ўніверсальную місію Касцёла у духу ІІ Ватыканскага Сабору ІІ і кантэксце новай евангелізацыі і ў рамках Году Веры. Іерархі выказалі ўдзячнасць Святому Айцу за яго намаганні, каб літургічная, багаслоўская і культурная традыцыі Касцёлаў усходняга абраду прызнавалася ў якасці духоўнага багацця Паўсюднага Касцёла.

Месца сустрэчы было выбрана невыпадкова: сёлета Харватыя адзначае 400- годдзе уніі мясцовай Царквы са Святым Пасадам. Арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, які спецыяльна прыбыў з Ватыкану на сустрэчу, нагадаў прысутным пра гістарычны шлях стварэння ў 1990 г. Кодэкса Канонаў Усходніх Касцёлаў, як першага дактрынальнага дакументу ўсходніх касцёлаў, зацверджанага Святым Айцом.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што адказам супольнасцяў усходняга абраду на заклік Папы да новай евангелізацыі, можа стаць адмысловая “кірыла-мятодаўская мадэль евангелізацыі”, якая характарызуецца абвяшчэннем Евангелля на славянскіх мовах праз моцную традыцыйную духоўнасць.

Наступная сустрэча ў 2013 г. адбудзецца ў славацкім Кошыцэ, які ў наступным годзе стане еўрапейскай культурнай сталіцай і дзе будзе адзначацца 1150-годдзе пачатку місіі св. Кірыла і св. Мятода ў Славакіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.