Новапрызначаны кардынал: давяраць Богу у момант крызісу веры
Новапрызначаны кардынал,
філіпінскі арцыбіскуп Манілы Луіс Антоніа Тагле, заклікаў хрысціян не баяцца таго,
што колькасць вернікаў у некаторых краінах памяншаецца. Паводле яго, перыяды паслаблення
веры былі на працягу ўсёй гісторыі Касцёла. Перад абліччам крызісу веры ён заахвоціў
не губляць надзею і працягваць давяраць Пану, ведаючы што Святы Дух будзе надалей
запальваць сэрцы людзей, як з дапамогай вернікаў, так і без яе. Паводле кардынала
Тагле, наданне яму кардынальскай годнасці з’яўляецца заклікам, каб Касцёл на Філіпінах
сур’ёзна ўсвядоміў сваю місію ва ўсёй Азіі. Ён адзначыў, што філіпінцы могуць падзяліцца
з вернікамі многіх краін сваёй верай, а таксама запаліць іншых сваім гераізмам, з
якім яны сведчаць аб ёй. Іерарх звярнуў увагу на тое, што вялікая філіпінская дыяспара
ва ўсім свеце захоўвае хрысціянскую веру і спрыяе яе распаўсюджванню ў шматлікіх.
“Я думаю, што гэты час з’яўляецца для нас нагодай, падзякаваць Пану, а таксама больш
сур’ёзна аднесціся да нашай місіі”, - сказаў кардынал Тагле.