Пасля надання 24 лістапада
кардынальскай годнасці 6 іерархам колькасць кардыналаў, прызначаных Бэнэдыктам XVI
узрасла да 90 чалавек. З іх 84 кардыналы маюць права выбіраць Рымскага Пантыфіка –
гэта азначае, што яны маюць узрост менш за 80 гадоў. Папярэднік Бэнэдыкта XVI, бл.
Ян Павел ІІ за час свайго пантыфікату надаў кардынальскую годнасць 232 іерархам, з
якіх 53 пурпураты да сённяшняга дня з’яўляюцца выбаршчыкамі. У Калегію кардыналаў
уваходзяць таксама два пурпураты, прызначаныя Паўлам VI. Гэта бразілец Паўла Эварыста
Арнс і амерыканец Уільям Баўм. У Калегіі кардыналаў пераважаюць італьянцы: іх 50 чалавек,
з якіх 28 з’яўляюцца выбаршчыкамі. Акрамя таго, самая вялікая колькасць кардыналаў
паходзіць з Еўропы – 117 пурпуратаў. 22 кардыналы паходзяць Паўночнай Амерыкі, 30
– з Паўднёвай і Цэнтральнай, 20 кардыналаў з Азіі, 18 – з Афрыкі і 4 – з Акіяніі.
Самым маладым кардыналам з’яўляецца індыйскі іерарх Базэліос Татункал. Ён
атрымаў кардынальскую годнасць падчас апошняй кансісторыі; яму 53 гады. У сваю чаргу,
самым пажылым пурпуратам з’яўляецца італьянец Эрзіліа Таніні. Ёе мае 98 гадоў.
У
склад Калегіі кардыналаў уваходзяць 33 пурпураты, якія належаць да розных манаскіх
кангрэгацый і супольнасцяў апостальскага жыцця. Большасць з іх – гэта салезіянцы,
езуіты і францішкане. Акрамя таго, сярод кардыналаў ёсць тры дамініканцы, два сэрцаніны,
адзін капуцын, адзін рэдэмтарыст, адзін аблат і прадстаўнікі іншых супольнасцяў.