2012-11-26 14:51:36

Беатыфікацыя першага свецкага індуса


RealAudioMP3 Дарам Году веры і благаслаўленнем назваў біскуп Пэтэр Рэмігіус, ардынарый індыйскай дыяцэзіі Катара, беатыфікацыю першага свецкага індуса Дэвасахаяма Пілая. З гэтай нагоды тут распачалося малітоўнае чуванне і духоўная падрыхтоўка да беатыфікацыі, якую ў індыйскім горадзе ўзначаліць 2 снежня кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Благаслаўлёны нарадзіўся ў XVIII ст. у заможнай сям’і індуісцкага святара. У маладосці, беручы ўдзел ў ваенна-марской экспедыцыі ў Галандыю, навярнуўся на каталіцтва і пасля вяртання прывёў да веры ўсю сваю сям’ю. Яго пастава выклікала пратэсты і гнеў індусаў з вышэйшых каст, што стала вынікам мучаніцкай смерці індуса-католіка ў 1752 г.

Парэшткі Пілая знаходзяцца каля галоўнага алтара катэдры св. Ксаверыя ў Катара. Па словах біскупа Пэтэра Рэмігіуса, першы свецкі благаслаўлёны Індыі павінен стаць прыкладам адвагі і вернасці для вернікаў і заахвотай да міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу для плюралістычнага індыйскага грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.