2012-11-26 10:59:38

200 дэлегатаў з 70 краін думаюць, як лепш правесці Сусветныя дні моладзі


RealAudioMP3 У Рыа дэ Жанейра 25 лістапада пачалася міжнародная сустрэча па арганізацыі наступных Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца тут летам 2013 г. У бразільскім горадзе сабралася 200 дэлегатаў, якія прадстаўляюць больш за 70 краін. На сустрэчы прысутнічае кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, дыкастэрыі, адказнай за падрыхтоўку моладзевага форуму з боку Святога Пасаду. 26 лістапада іерарх выступіў з дакладам перад удзельнікамі арганізацыйнай сустрэчы.

Дзве сотні дэлегатаў сабралася абмеркаваць перш за ўсё практычныя і арганізацыйныя аспекты правядзення Дзён моладзі, куды ўваходзяць візы, размяшчэнне, рэгістрацыя, бяспека, харчаванне, месцы малітваў і правядзенне заключнай Эўхарыстыі. У аўторак удзельнікі сканцэнтруюцца на абмеркаванні працы валанцёраў і перакладчыкаў на форуме, а таксама арганізацыі Тыдня пакліканняў у яго рамках. У сераду, 28 лістапада, у працы сустрэчы ўключацца прадстаўнікі камунальных устаноў горада, каб абмеркаваць практычныя аспекты арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў Сусветных дзён моладзі. Вынік прац у той жа дзень падвядзе кардынал Станіслаў Рылка.







All the contents on this site are copyrighted ©.