2012-11-24 11:20:01

Папская рада абвяргае абвінавачанні у бок кардынала Равазі


RealAudioMP3 Папская рада па культуры апублікавала 24 лістапада абвяржэнне артыкула на адным з ізраільскіх інтэрнэт-рэсурсаў, у якім старшыня дыкастэрыі, кардынал Джанфранка Равазі, абвянавачваецца ў антысемітызме. Рада катэгарычна заяўляе, што ватыканскі іерарх ніколі не кіраваў такога роду сцвярджэнняў. Прадстаўляючы апошняю кнігу Бэнэдыкта XVI, кардынал Равазі сказаў дакладна наступнае: “Гэты крык маці, якія ў драматычных абставінах страцілі сваіх дзяцей вяртаецца зноў і зноў на працягу ўсёй гісторыі, што адбылося чарговы раз у гэтыя дні ў сектары Газа”.

Папская рада па культуры звяртае ўвагу, што “заклапочанасць кардынала распаўсюджваецца на ўсіх тых, хто жыве пад аблокамі пакуты, страху і насілля”, і менавіт таму “ён неаднаразова выказваў сваю салідарнасць у тым ліку з яўрэйскімі ахвярамі і робіць гэта зноў; асабліва з тымі, хто меў прычыны да плачу падчас апошняга цыклу эскалацыі”.

У паведамленні гаворыцца, кардынал Равазі “мае намер захаваць сваю цесную сувязь з яўрэйскім светам”. Тут узгадваюцца неаднаразовыя візіты іерарха ў Ізраіль, у тым ліку ў моманты напружанасці. Кардынал заняты ў шматлікіх каталіцка-яўрэйскіх ініцыятывах, а таксама падрымлівае сяброўскія адносіны з яўрэйскімі супольнасцямі, асабліва ў Італіі. Апрача таго, кардынал Равазі пастаянна моліцца за мір і стабільнасць у рэгіёне, і, перш за ўсё, за спыненне тут агню.







All the contents on this site are copyrighted ©.