2012-11-24 13:49:55

1500 гарадоў свету скажуць “не” смяротнаму пакаранню


RealAudioMP3 30 лістапада на рымскім Калізеі чарговы раз будуць запалены знічы ў знак пратэсту супраць смяротнага пакарання, якое да сённяшняга дня ўжываецца ў многіх краінах свету. Акцыя пройдзе ў рамках ініцыятывы “Гарады за жыццё. Гарады супраць смяротнага пакарання”. Паводле яе арганізатараў, экуменічнай “Супольнасці св. Ігідзія”, мерапрыемства ахопіць 1500 гарадоў у 90 краінах свету, у шэрагу якіх 69 сталіц. Там прадугледжаны сустрэчы, маніфестацыі, дыскусіі на тэму права чалавека на жыццё. Міжнародны дзень “Гарады за жыццё. Гарады супраць смяротнага пакарання” адзначаецца кожны год 30 лістапада. Ён прымеркаваны да гадавіны адмены гэтага віду пакарання першай еўрапейскай дзяржавай. Ёй у 1786 г. стала італьяснкае княства Таскана. Разам з Сусветным днём супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, ініцыятыва “Супольнасці св. Ігідзія” з’яўляецца самай буйной у свеце у барацьбе за неад’емнае права чалавека на жыццё.

У спецыяльным паведамленні супольнасці адзначаецца, што 19 лістапада 2012 г. на асамблеі ААН было прынята рашэнне аб неабходнасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакарання краінамі, у якіх яно ўжываецца. Нягледзячы на тое, што не ўсе дзяржавы з ім згодныя, кожны год колькасць тых, хто адмаўляецца ад пакарання смерцю расце. Адзначаецца, што ў 2012 г. яно было адменена ва ўжо пятым па ліку амерыканскім штаце Канектыкут.








All the contents on this site are copyrighted ©.