Папа прызначыў новага арцыпрэзбітэра базылікі св. Паўла за Мурамі
23 лістапада Святы
Айцец прызначыў арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві арцыпрэзбітэрам Папскай базылікі
св. Паўла за Мурамі. Да гэтага іерарх займаў пасаду прэфекта Папскага дома. Пасля
вучобы ў Рыме арцыбіскуп Харві знаходзіўся на дыпламатычнай службе Святога Пасаду:
ён працаваў у нунцыятыры ў Дамініканскай Рэспубліцы, а затым у Дзяржсакратарыяце.
На заўтрашнім кансісторыі арцыбіскуп Харві атрымае з рук Бэнэдыкта XVI кардынальскі
берэт, разам з пяццю іншымі іерархамі.