2012-11-23 11:27:23

Ватыканскі Этнаграфічны музеі: прэзентаваны каталог экспанатаў


RealAudioMP3 На сённяшні дзень ў Ватыканскім этнаграфічным музеі захоўваецца больш за 80 тыс. экспанатаў з розных краін свету – гэта амаль палова з усёй калекцыі Ватыканскіх музеяў. Ад малюнкаў на камянях аўтраства аўсталійскіх абарыгенаў да твораў мастацтва з Кітая і Японіі, ад драўляных палінэзійскіх фігурак да каменных індзейскіх скульптур дакалумбавай эпохі, ад пафарбаваных пер’яў з Папуа-Новай Гвінеі да цудоўнай керамікі з Блізакага Усходу – усе гэтыя экспанаты прадстаўлены ў адпаведным каталогу, прэзентацыя якога адбылася ў Ватыкане 22 лістапада. “Няма ніводнага кантынента, няма ніводнай гістарычнай эпохі, якая б не была годна прадстаўлена ў Этнаграфічным музеі”, - адзначыў удзельнік прэзентацыі кардынал Джаванні Лаёла, былы кіраўнік Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

Паводле сённяшняга “L’Osservatore Romano” кожны з гэтых экспанатаў з’яўляецца паслом культуры, які прадстаўляе і дае голас народам, спрыяючы, праз мастацтва, сустрэчы паміж людзьмі і рэлігіямі.

Каталог падрыхтаваны ў Ватыкане скаладаецца з двух асноўных частак. Першая прысвечана “племянному мастацтву”: тут змешчаны фотаздымкі і апісанне экспанатаў з Аўстраліі, Акіяніі, Афрыкі і абодвух Амерык. Акрамя таго, спецыяльны раздзел прысвечаны дакалумбаваму мастацтву, дагістарычным находкам і экспанатам, якія тычацца пляменаў Азіі.
Другая частка каталога прысвечана усходняму мастацтву: пераважна кітайскаму, японскаму, індыйскаму, а таксама мусульманскаму.

Паводле дырэктара Ватыканскіх музеяў Антоніо Паўлучы каталог дазваляе паказаць усім, што “Папскія музеі не абмяжоўваюцца Сікстынскай капэлай і Лаакаонам, але ахопліваюць культуры ўсяго свету і ўсіх гістарычных эпохаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.